БЕЛ Ł РУС

У Воранаўскім раёне васьмігадовы хлопчык трапіў у рэанімацыю пасля гульні з запалкамі

29.07.2026 / 09:52

Nashaniva.com

Дзіця знайшло ў гаражы запалкі і растваральнік.

Здарэнне адбылося ў Беняконях.

Хлопчык гуляў у гаражы са запалкамі і падпаліў ёмістасць з растваральнікам. Спалохаўшыся, ён паспрабаваў вынесці падпаленую тару на вуліцу, але спатыкнуўся і ўпаў. У выніку гэтага гаручая вадкасць пралілася на вопратку дзіцяці. Пачуўшы крыкі сына, на дапамогу прыбегла маці. Жанчына зняла з хлопчыка палаючую вопратку, а бацька неадкладна адвёз яго ў бальніцу.

Стан хлопчыка цяжкі, паведамляе гродзенскае тэлебачанне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула