БЕЛ Ł РУС

Польскія ВПС падымалі знішчальнікі, у польскім Любліне гучалі сірэны паветранай трывогі

30.07.2026 / 07:58

Nashaniva.com

Польскае вайсковае камандаванне заявіла, што войска гатовае да неадкладнага рэагавання.

У ноч на 30 ліпеня ў польскім Любліне гучала паветраная трывога.

Дзеля абароны паветранай прасторы Польшчы былі паднятыя ў паветра знішчальнікі і самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення, а наземныя сістэмы ППА і радыёлакацыйнай разведкі былі прыведзены ў стан высокай гатоўнасці.

❗️ Uwaga. W związku z aktywnością lotnictwa dalekiego zasięgu Federacji Rosyjskiej, wykonującego uderzenia na terytorium Ukrainy, rozpoczęło się operowanie lotnictwa wojskowego w polskiej przestrzeni powietrznej.

Zgodnie z obowiązującymi procedurami Dowództwo Operacyjne RSZ… pic.twitter.com/uyUywk460b

— Dowództwo Operacyjne RSZ (@DowOperSZ) July 30, 2026

Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы заявіла, што дзеянні насілі прэвентыўны характар і былі звязаны з чарговай атакай РФ па тэрыторыі Украіны.

Некаторыя ўкраінскія маніторынгавыя каналы інфармавалі пра магчымы залёт расійскіх ракет у паветраную прастору Польшчы, аднак афіцыйнага пацверджання гэтаму з боку польскіх вайскоўцаў няма.

Вайсковае камандаванне падкрэсліла, што сітуацыя знаходзіцца пад поўным кантролем, а сілы гатовыя да неадкладнага рэагавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула