Сайт польскага дзяржаўнага агенцтва PAP уключылі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговы раз абнавіла Рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
На гэты раз у спіс ўнеслі афіцыйны сайт польскага інфармацыйнага агенцтва PAP (Polska Agencja Prasowa). Адпаведнае рашэнне 28 ліпеня прыняў суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.
Таксама ў спіс былі дададзеныя сайт Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета, а таксама шэраг іншых рэсурсаў, сярод якіх:
YouTube-каналы: беларускага рок-гурта DZIECIUKI, harodnia.com і «Гордыя Беларусы»;
Telegram-каналы: «Популярная политика», «Навальный LIVE», «Игорь Лосик», «СерпомПО», «Острый угол», «БЧБ & КЗ Критическое мышление Беларусь», «Украiнский Бiлорусофiл» ды іншыя;
Акаўнты ў сацсетках: рэсурсы падлеткавага клуба WYSPA Wolności у Польшчы, старонкі «Пошукі старога Гомеля» (Instagram, Telegram).