БЕЛ Ł РУС

У мінскім аэрапорце значна пашыраць паркоўку

30.07.2026 / 17:53

Nashaniva.com

У Нацыянальным аэрапорце Мінск плануюць значна павялічыць ёмістасць аўтамабільнай паркоўкі Р3. Пасля рэалізацыі праекта на ёй з'явіцца яшчэ 884 новыя машына-месцы, паведаміла прэс-служба аэрапорта.

Большая частка новых месцаў — 542 — будзе прызначаная для пасажыраў і наведвальнікаў аэрапорта. Яшчэ 342 месцы аддадуць пад службовы транспарт. Работы плануецца правесці на ўчастку плошчай каля 3,39 гектара.

У адміністрацыі аэрапорта адзначылі, што пашырэнне паркоўкі неабходнае ў сувязі з развіццём інфраструктуры прывакзальнай тэрыторыі, а таксама для захавання якасці паслуг, якія аказваюцца пасажырам. Акрамя таго, дадатковыя месцы патрэбныя супрацоўнікам самога аэрапорта.

Праект прадугледжвае стварэнне безбар'ернага асяроддзя. Для людзей з інваліднасцю і іншых маламабільных грамадзян будзе абсталявана шэсць спецыяльных парковачных месцаў. На перасячэннях пешаходных дарожак з праезнай часткай не будзе высокіх бардзюраў, а тратуары і пешаходныя дарожкі атрымаюць трывалае, роўнае і няслізкае пакрыццё.

Калі менавіта завершацца работы і адкрыюцца новыя парковачныя месцы, пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

МАЗ паказаў новыя аўто для аэрапорта

Мінскі аэрапорт папярэдзіў пра дэфіцыт парковачных месцаў

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць

Каментары да артыкула