БЕЛ Ł РУС

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня

31.07.2026 / 09:36

Nashaniva.com

Плануюць сабраць 10 тысяч еўра з разліку 100 еўра на дзіця.

«Гэта дабрачынны збор у падтрымку самых маленькіх — дзяцей беларускіх палітвязняў, якія знаходзяцца як у Беларусі, так і за яе межамі. У нашых руках — магчымасць рэальна ім дапамагчы», — паведамляе «Байсол».

Зазначаецца, што штогод «Байсол» атрымлівае каля двухсот заявак на ўдзел у дзіцячым школьным зборы, такім як гэты. Па дапамогу звяртаюцца сем’і, дзе абодва бацькі або адзін з бацькоў знаходзяцца ў зняволенні альбо былі асуджаныя па палітычных матывах. У большасці выпадкаў такія сем’і знаходзяцца ў складаным становішчы, а падрыхтоўка дзіцяці да школы становіцца для іх дадатковай фінансавай нагрузкай.

Дапамога 100 еўра ў межах Дзіцячага збору дазваляе пакрыць самыя неабходныя выдаткі: набыць школьныя прыналежнасці і хаця б частку школьнага адзення. Гэта простыя рэчы, без якіх дзіцяці складана адчуваць сябе на роўных з аднагодкамі. Гэта таксама наш спосаб паказаць і дзецям, і дарослым, што побач ёсць шмат неабыякавых людзей.

На кожнае дзіця ва ўзросце да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра.

Агульная сума ўказаная з улікам камісій банка і плацежных сістэм.

Заяўкі на атрыманне дапамогі прымаюцца да 21 жніўня ўключна.

Хто можа падаць заяўку на атрыманне дапамогі?

Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць форму. Калі вы хвалюецеся за вашу бяспеку, запаўняйце яе, не дасылаючы дакументы. «Байсол» скантактуецца і ўдакладніць неабходную інфармацыю.

Падтрымаць збор

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула