БЕЛ Ł РУС

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі

31.07.2026 / 11:05

Nashaniva.com

«Пагроза рэпрэсій супраць бацькі можа стаць інструментам шантажу».

Берлін. Фота: Henrique Ferreira is licensed under CC BY-SA 2.0

Натуралізаванай немцы адмовілі ў залічэнні на падрыхтоўчую службу для вышэйшага дыпламатычнага корпуса МЗС Германіі. Прычына адмовы — яе біялагічны бацька, грамадзянін Беларусі, які жыве і працуе ў Мінску.

Такое рашэнне прыняў Вышэйшы адміністрацыйны суд Берліна-Брандэнбурга 15 ліпеня 2024 года.

Жанчына нарадзілася ў Мінску, у дзяцінстве пераехала з маці ў Германію, атрымала нямецкае грамадзянства і адмовілася ад беларускага. Нягледзячы на гэта, МЗС палічыла, што яна не пройдзе абавязковую праверку: Беларусь уваходзіць у спіс дзяржаў з «асаблівымі рызыкамі для бяспекі». Ведамства палічыла, што бацька знаходзіцца ў зоне непасрэднага доступу беларускіх спецслужбаў і можа быць выкарыстаны як сродак ціску на дачку — асабліва на фоне ўзмоцненай разведвальнай актыўнасці Расіі і звязаных з ёй дзяржаў пасля ўварвання ва Украіну.

Жанчына пярэчыла: кантакт з бацькам пасля разводу бацькоў быў спарадычным, эмацыйнай прывязанасці няма, а сама яна цалкам інтэгравалася ў Германіі. Суд, аднак, палічыў, што нават нерэгулярныя кантакты сведчаць пра пэўную прывязанасць, а пагроза рэпрэсій супраць бацькі можа стаць інструментам шантажу.

Яна прапанавала альтэрнатыўныя меры — задэклараваць, што сямейных сувязяў няма, і паведамляць пры спробах кантакту. Але суд вырашыў, што гэтага недастаткова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула