БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка абсыпаў узнагародамі работнікаў «Савушкавага прадукту», які святкуе юбілей

31.07.2026 / 13:16

Nashaniva.com

А на прадпрыемстве Лукашэнку падарылі помнік карове.

Тут і далей фоты БелТА

Лукашэнка ўзяў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод у ААТ «Савушкаў прадукт», які сёлета святкуе 50 год, піша БелТА.

Урачыстая цырымонія прайшла непасрэдна на вытворчасці.

«Адна з найбуйнейшых малочных кампаній не толькі Брэстчыны, але і ўсёй нашай краіны — «Савушкаў прадукт» — удастоена ордэна Працоўнай Славы. Рэдкі выпадак. А чатыры яе найлепшыя супрацоўнікі — медаля «За працоўныя заслугі», — падкрэсліў Лукашэнка. — Гэтыя ўзнагароды — прызнанне заслуг кожнага з амаль дзесяці тысяч работнікаў усіх вашых вытворчых кампаній, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, філіялаў і гандлёвых дамоў. Ад Брэста да Масквы, Алматы і нават геаграфічна далёкага кітайскага Даляня».

Лукашэнка адзначыў, што шмат у чым дзякуючы калектыву «Савушкавага прадукту» натуральныя, карысныя і смачныя беларускія малако, сыры, масла, ёгурты і марозіва любяць дарослыя і дзеці ў дзясятках краін.

А вось работнікі прадпрыемства падарылі яму помнік карове, які Лукашэнка паабяцаў размясціць у Палацы Незалежнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула