Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА
Пад публікацыяй адрэагавалі і прадстаўнікі польскай вышэйшай лігі: «Наш герой!»
Гол 26‑гадовага беларускага форварда польскага клуба «ГКС Катавіцы» Іллі Шкурына ў вароты славацкай «Жыліны» вывеў «Катавіцы» ў наступны раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Па суме двух матчаў каманда з Польшчы аказалася мацнейшай за славацкі клуб — 4:3.
Эпізод з удзелам Шкурына трапіў у афіцыйны Instagram УЕФА. «Любімае фота тыдня!» — напісалі ў Еўрапейскім футбольным саюзе.
Пад публікацыяй адрэагавалі і прадстаўнікі польскай Экстракласы (вышэйшай лігі): «Наш герой!». Сам Ілля паставіў два вясёлыя эмодзі.
У трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый «Катавіцы» сустрэнуцца з ізраільскім «Хапаэлем» з Тэль-Авіва. Першы матч адбудзецца 6 жніўня, матч у адказ — 13 жніўня.
Ілля гуляе за «Катавіцы» з верасня 2025 года, куды ён перайшоў з варшаўскай «Легіі», дзе ён гуляў паўгода Перад гэтым ён выступаў за «Сталь» з Мельца. Таксама ў ягонай біяграфіі ў польскай Экстралізе ёсць «Ракуў», там, праўда, згуляў усяго два матчы.
Шкурын у 2020 годзе адмовіўся прыязджаць у нацыянальную зборную, пакуль краінай кіруе Лукашэнка.