БЕЛ Ł РУС

«Мы можам узяць практычна ўсё, што захочам». Трамп — пра пагадненне з Украінай аб нетрах

1.08.2026 / 09:52

Nashaniva.com

«Гэта была даволі выгадная здзелка», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Andrew Harnik/Getty Images 

Дональд Трамп зрабіў заяву наконт пагаднення аб рэдказямельных рэсурсах, якое, паводле яго слоў, забяспечвае Злучаным Штатам доступ да ўкраінскіх нетраў і можа аказацца больш выгадным, чым аб'ём амерыканскай дапамогі Украіне, піша Інтэрфакс-Украіна.

«Мы заключылі пагадненне (з Украінай)… У нас ёсць падпісаны кантракт. Што датычыцца рэдказямельных рэсурсаў, мы можам зайсці туды ў любы момант. Мы можам узяць практычна ўсё, што захочам. Гэта была даволі выгадная здзелка».

Паводле слоў кіраўніка Белага дома, Украіна «вельмі багатая» на рэдказямельныя рэсурсы, а кошт заключанага пагаднення, на яго думку, можа значна перавышаць аб'ём амерыканскай дапамогі.

Ён выказаў меркаванне, што кошт доступу да гэтых рэсурсаў можа перавышаць 300 млрд даляраў, таму кантракт у любым выпадку з'яўляецца выгадным, і Вашынгтон «верне сабе свае грошы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула