Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян падаў у адстаўку. Гэта фармальнасць
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян абвясціў пра адстаўку ўрада 2 жніўня, у першы дзень працы Нацыянальнага Сходу краіны дзявятага склікання. Гэтая працэдура з'яўляецца фармальнасцю, прадугледжанай Канстытуцыяй Арменіі пры фарміраванні новага складу парламента.
Нікол Пашынян. Фота: Dmitry Astakhov, Sputnik, Government Pool Photo via AP
Да прызначэння новага кабінета міністраў усе члены ўрада працягваюць выконваць свае абавязкі. Паводле асноўнага закона, прэзідэнт Арменіі прызначае прэм'ер-міністра па прадстаўленні парламенцкай большасці.
Партыя Пашыняна «Грамадзянскі дагавор» набрала на мінулых выбарах 49,7% галасоў і атрымала права аднаасобна сфарміраваць урад. Чакаецца, што Нікол Пашынян у бліжэйшы час зноў афіцыйна ачоліць кабінет міністраў.