БЕЛ Ł РУС

Як Гродна прыходзіць у прытомнасць пасля суботняга патопу ФОТЫ

2.08.2026 / 14:38

Nashaniva.com

Учорашні вечар ператварыўся для Гродна ў сапраўднае выпрабаванне стыхіяй. Моцны лівень за лічаныя хвіліны ператварыў цэнтральныя вуліцы ў бурлівыя рэкі.

Патокі вады затапілі ключавыя магістралі, падземныя пешаходныя пераходы і цокальныя паверхі кафэ ды рэстаранаў у цэнтры горада. Шквалісты вецер валіў дрэвы, якія абрывалі лініі электраперадачы і блакавалі рух, а ў некаторых месцах вада нават размыла асфальт.

Камунальнікі і ратавальнікі МНС працавалі ўсю ноч: качалі ваду, прыбіралі паваленыя дрэвы і аднаўлялі праезд для грамадскага транспарту.

Сёння на вуліцы выведзена ўся спецтэхніка для расчысткі дарог ад бруду і лакальнага рамонту пашкоджаных участкаў, піша «Гродзенская праўда».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула