Беларуская чыгунка набудзе 30 пасажырскіх вагонаў. Палова — для кірунку ў Маскву
У гэтым годзе Беларуская чыгунка плануе набыць 100 грузавых і 30 пасажырскіх вагонаў.
Першая частка — 15 пасажырскіх вагонаў — будзе пастаўленая да 1 верасня на кірунак для курсавання ў кірунку Мінск — Масква, піша БелТА.
Цяпер ідзе таксама праца над тым, каб злучыць Магілёў і Гомель з суседнімі абласцямі Расіі.
Усяго Беларуская чыгунка ў гэтым годзе перавезла 28 млн пасажыраў.