БЕЛ Ł РУС

Эвакуяваны з Беларусі Аляксей Санчук — барабаншчык пратэстаў-2020

3.08.2026 / 08:59

Nashaniva.com

Ён адсядзеў шэсць гадоў.

Аляксей Санчук — легендарны барабаншчык пратэстаў 2020 года — эвакуяваны разам з сям'ёй, паведаміў у сваім тг-канале Андрэй Стрыжак.

Аляксей — удзельнік групы барабаншчыкаў, што трымалі рытм падчас маршаў у 2020 годзе. Сілавікі вырашылі што ён адзін з арганізатараў і далі яму шэсць гадоў. На сёння тэрмін, што цалкам адсядзеў Аляксей, самы доўгі для палітвязня, які апынуўся на волі.

Пасля вяртання дахаты, Аляксея хацелі паставіць на прэвентыўны нагляд — гэта амаль такі ж жорсткі рэжым як «хатняя хімія». То-бок, працяг пакарання. Таму сям'я звярнулася да каманды эвакуацыі і была паспяхова вывезеная ў бяспечную краіну, паведаміў Андрэй Стрыжак і прапанаваў падтрымаць гэтую смелую і рашучую сям'ю ў іх новым жыцці — справа гонару!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула