БЕЛ Ł РУС

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй

3.08.2026 / 10:58

Nashaniva.com

«Мінсктранс» адключыў кнопкі адкрыцця дзвярэй у грамадскім транспарце. Перад гэтым прайшло галасаванне ў сацыяльных сетках ведамства.

«Паведамляем, што меркаванні па пытанні адраснага адкрыцця дзвярэй падзяліліся практычна пароўну. Аднак, улічваючы, што большасць усё ж не гатовая прыняць дадзеную сістэму, праца «цёплых» кнопак часова прыпынена. «Мінсктранс» плануе прыняць дадатковыя меры па інфармаванні пасажыраў, у тым ліку размяшчэнне налепак у транспарце, і вярнуцца да пытання тэставання кнопак», — гаворыцца ў паведамленні.

Сістэма кнопак адкрыцця дзвярэй працавала з 1 мая.

Чытайце таксама:

У мінскім наземным транспарце запрацавалі кнопкі адкрыцця дзвярэй

Каментары да артыкула