БЕЛ Ł РУС

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі

3.08.2026 / 11:14

Nashaniva.com

Занядбаны стан могілак каля пасёлка Свіслач Пухавіцкага раёна выклікаў абурэнне мясцовых жыхароў: людзі скардзяцца на зараснікі, адсутнасць вады і смеццевых кантэйнераў. Аднак у камунальнай службе заяўляюць, што зоны адказнасці на могілках падзелены.

У рэдакцыю «Мінскай праўды» звярнулася жыхарка пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Паводле яе слоў, за могілкамі паблізу гарадскога пасёлку Свіслач ніхто не сочыць.

Паводле слоў жанчыны, могілкі знаходзяцца ў запусценні.

«Мы іх у народзе завём Дукорскія. Колькі прасілі побач з могілкамі ўстанавіць кантэйнеры для смецця, паставіць калонку, каб людзі маглі памыць рукі ці помнікі — нічога не робяць. Як едзем на могілкі — пяцілітровую бутлю валачом з сабой. Мы ж не маладыя людзі! Нам цяжка! Сумнік расце — яго трэба або касіць, або труціць. Змеі водзяцца ў гэтай расліннасці — хадзіць страшна. Колькі будзем дабівацца парадку?!» — абураецца жанчына.

Дырэктар УП «Жылцепласэрвіс» КГ Пухавіцкага раёна Сяргей Хендогін растлумачыў, як размяжоўваюцца абавязкі па ўпарадкаванні.

Камунальныя службы адказваюць выключна за месцы агульнага карыстання. Камунальнікі абкошваюць асноўныя праходы і тэрыторыю вакол могілак, прыбіраюць сухія галіны ды вывозяць смецце з кантэйнераў.

Сваякі памерлых абавязаны даглядаць самі магілы і тэрыторыю вакол іх.

«За стан магілы адказваюць людзі, якія арганізавалі пахаванне або ўстаноўку помніка, — яны прызнаюцца фактычнымі ўладальнікамі ўчастка і абавязаны сачыць за яго ўтрыманнем», — падкрэсліваюць у арганізацыі са спасылкай на Пастанову Міністэрства ЖКГ № 17.

Што ўваходзіць у абавязкі сваякоў:

На прэтэнзіі ў ЖКГ дадалі, што Дукорскія могілкі апошні раз абкошваліся 17 ліпеня, кантэйнеры для смецця там устаноўлены, а вось падвядзенне вады і калонкі генеральным планам выкарыстання аб'екта не прадугледжаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула