БЕЛ Ł РУС

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы

3.08.2026 / 11:58

Nashaniva.com

Што чакаецца?

AP Photo Christophe Ena

Уначы і раніцай 4 жніўня па захадзе краіны чакаюцца навальніцы, месцамі падчас навальніц — моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15—20 м/с, таму выпісаны аранжавы ўзровень метэаралагічнай небяспекі.

А вось з-за спёкі на тры наступныя дні (аўторак — чацвер) вынесеныя чырвоныя ўзроўні небяспекі.

У аўторак на поўдні краіны будзе да +35…+36°С. У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30…+34°С, месцамі, а на поўдні ў многіх раёнах — +35…+38°С.

Днём 6 жніўня ў чацвер у многіх раёнах максімальная тэмпература паветра дасягне +35…+40°С.

У Беларусі існуе чатыры ўзроўні небяспекі метэаралагічных з'яваў: зялёны (іх поўная адсутнасць, ні дажджоў, ні значных вятроў), жоўты (калі існуюць невялікія, але нязначныя пагрозы — павышэнне (зімой — паніжэнне) тэмпературы, аранжавы (істотнае павышэнне тэмпературы і залевы) і апошні чырвоны. Гэта калі можа быць за 35 градусаў спёкі.

29 чэрвеня ў Беларусі быў зафіксаваны абсалютны рэкорд спёкі за ўсе 145 гадоў назіранняў. У Пінску месяц таму было +40,4°С.

Чытайце таксама:

Як выжыць у анамальную спёку. Нечаканыя, але дзейсныя парады навукоўцаў

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е?

Чаму адны людзі пакутуюць ад спёкі, а іншыя пераносяць яе лёгка?

Каментары да артыкула