БЕЛ Ł РУС

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра працуе таксама ў Абхазіі

3.08.2026 / 14:03

Nashaniva.com

Дзмітрый Акімаў у мясцовым тэатры ставіць спектакль.

Дзмітрый Акімаў (у цэнтры) ў Маладзёжным тэатры Абхазіі. Фота instagram.com/apsua_achar_theatre

Расійскі рэжысёр Дзмітрый Акімаў, які стаў мастацкім кіраўніком беларускага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, адначасова працуе і ў непрызнанай Рэспубліцы Абхазія, піша «Люстэрка».

Абхазскі Дзяржаўны рускі драматычны тэатр імя Фазіля Іскандэра паведаміў, што там ідуць рэпетыцыі спектакля «Партрэт Дарыяна Грэя» паводле вядомага рамана Оскара Уайльда. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам новай пастаноўкі выступае менавіта Дзмітрый Акімаў, а прэм'ера запланавана на 18 снежня. 

Летась Акімава павіншаваў з 40‑годдзем Абхазскі дзяржаўны маладзёжны тэатр.

Дзмітрый Акімаў стаў новым мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, дзе спектаклі ідуць на беларускай мове, у сакавіку. На гэтай пасадзе ён змяніў Вольгу Няфёдаву, якая ўзначальвала мастацкую частку тэатра з 2020 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула