БЕЛ Ł РУС

Вызначыліcя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у плэй-оф Лігі канферэнцый

3.08.2026 / 15:21

Nashaniva.com

Першыя матчы трэцяга раўнду футбольнай Лігі канферэнцый пройдуць толькі ў чацвер, а сёння прайшло лёсаванне наступнага раўнду кваліфікацыі — плэй-оф.

Нагадаем, што «МЛ Віцебск» у трэцім раўндзе згуляе з баснійскім «Борацам», а мінскае «Дынама» з партугальскай «Брагай».

Вось вынікі сённяшняга лёсавання.

Пераможца двубою «МЛ Віцебск» — «Борац» згуляе з няўдачнікам пары Лігі Еўропы «Тун» (Швейцарыя) — «Вікінгур» (Ісландыя). А пераможца паядынкаў «Дынама» — «Брага» згуляе з пераможцам пары «Бейтар» (Ізраіль) — «Аўстрыя» Вена. 

Матчы 3‑га раўнду пройдуць 6 і 13 жніўня, плэй-оф кваліфікацыі —20 і 27 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула