Cклады Wildberries: пад Масквой і ў Цверы — міма, у Пецярбургу пайшло з дымам. Ёсць пападанне і ў НПЗ
У ноч на аўторак УСУ білі беспілотнікамі па аб'ектах лагістычнай і нафтавай інфраструктуры ў Расіі.
Пажар на складзе Wildberries у пасёлку Красны Бор Ленінградскай вобласці. Скрыншот з відэа з мясцовых чатаў
Вялізны пажар здарыўся на складзе Wildberries у пасёлку Красны Бор Ленінградскай вобласці. Гэты населены пункт знаходзіцца прыкладна за 33 кіламетры на паўднёвы ўсход ад Санкт-Пецярбурга.
Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка пазней пацвердзіў у Telegram, што беспілотнікі нанеслі ўдар па неназваным складзе ў гэтым пасёлку.
Жыхары вобласці размясцілі шматлікія відэа, з якіх вынікае, што некалькі ачагоў узгарання паступова злучыліся ў агромністы пажар.
Раней у ліпені УСУ выбілі іншы базавы склад расійскага гіганта інтэрнэт-гандлю пад Піцерам — у Шушарах.
На відэа бачны чорны дым і над лагістычным цэнтрам у горадзе Чэхаў Маскоўскай вобласці, які знаходзіцца прыкладна за 65 кіламетраў на поўдзень ад Крамля. Аднак там у прамзоне былі ўражаныя толькі другасныя аб'екты. У той жа час пры падзенні беспілотніка на жылы дом загінулі пяць жыхароў.
У Цверы беспілотнік папаў у сцяну склада Wildberries.
Пажар на досвітку спалахнуў і на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Сызрані за 800 км ад лініі фронту, у Паволжы.
Пажар на НПЗ у Сызрані 4 жніўня. Фота: Астра