БЕЛ Ł РУС

Ozon у Расіі пачаў вывозіць дарагія тавары са складоў у пункты выдачы заказаў на фоне атак беспілотнікаў

4.08.2026 / 09:17

Nashaniva.com

Перамяшчэнне тавараў пачалося ў ноч на 2 жніўня.

Маркетплэйс паведаміў частцы прадаўцоў, што некаторыя тавары, якія захоўваюцца на яго складах, будуць перамешчаныя ў найбліжэйшыя пункты выдачы заказаў, піша «Коммерсант». Пры гэтым прадаўцам не давядзецца аплачваць перавозку.

Паводле слоў аднаго з прадаўцоў, перамяшчэнне тавараў пачалося ў ноч на 2 жніўня. Меры закранулі абмежаваную частку асартыменту — пераважна дарагую бытавую тэхніку, электроніку і брэндавыя рэчы, адзначае выданне. У кампаніі Ozon адмовіліся каментаваць сітуацыю.

Апытаныя эксперты звязваюць гэтае рашэнне з рызыкай атак беспілотнікаў на лагістычную інфраструктуру. Акрамя таго, страхавыя кампаніі, з якімі Ozon 31 ліпеня заключыў пагадненне аб кампенсацыі магчымых страт у выпадку атак, маглі запатрабаваць размеркаваць дарагія тавары па розных пунктах захоўвання, каб знізіць магчымыя рызыкі.

З сярэдзіны ліпеня ўкраінскія беспілотнікі ўдарылі ўжо па двух дзясятках складах Wildberries.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула