Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў
Прадпрыемства будзе знаходзіцца ў адмысловай эканамічнай зоне «Вялікі камень», піша «Бюро».
У Беларусі з’явіўся новы буйны гулец на фармацэўтычным рынку — заснаванае напрыканцы 2024 года ЗАТ «ФармаСайнс», якое ў траўні 2026 года атрымала статус рэзідэнта індустрыяльнага парку «Вялікі камень».
Як высветліла расследавальнікі «Бюро», адным з чатырох заснавальнікаў кампаніі стаў Дзмітрый Абельскі — доктар-афтальмолаг і старэйшы сын кіраўніцы лечкамісіі, сенатаркі і мамы Колі Ірыны Абельскай.
Разам з ім сярод бенефіцыяраў значацца Алег Пазняк — сузаснавальнік і топ-менеджар сеткі афтальмалагічных клінік Voka ды Андрэй і Валерый Ярамчукі, чыя сям'я кантралюе фармкампанію «Фармтэхналогія».
Новае таварыства заснавала праект па будаўніцтве ўласнага завода, які будзе спецыялізавацца на выпуску кропляў для вачэй.
Праект ацэньваецца ў 10 мільёнаў долараў і прадугледжвае выхад на магутнасць да 10 мільёнаў упаковак у год да 2027—2028 гадоў.
Для прыцягнення першасных сродкаў на закупку абсталявання і наладку працэсаў кампанія выпусціла аблігацыі на 3,5 мільёна рублёў. У далейшым інвестары разлічваюць атрымліваць не менш за 3 мільёны рублёў чыстага прыбытку штогод пры выручцы ў 10 мільёнаў рублёў.