Украінскія беспілотнікі ўдарылі па складзе Wildberries пад Тулай
Узнік маштабны пажар.
У Тульскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў загарэўся сартавальны цэнтр Wildberries. Адзін чалавек пацярпеў, паведаміў губернатар рэгіёна Дзмітрый Міляеў.
Ён растлумачыў, што на месцы працуюць аператыўныя службы, а пажарныя ліквідуюць узгаранне. Пацярпеламу аказваецца медыцынская дапамога.
У ноч на 5 жніўня над Тульскай вобласцю было збіта 107 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў.
За апошнія некалькі тыдняў Украіна атакавала каля 25 складоў Wildberries, не менш за 25 нафтаперапрацоўчых заводаў ) і іншых аб'ектаў нафтагазавай інфраструктуры (з ладу выведзена каля траціны магутнасцей расійскай нафтаперапрацоўкі).