БЕЛ Ł РУС

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года

5.08.2026 / 10:35

Nashaniva.com

Да канца 2026 года «БКМ Холдынг» паставіць першыя партыі новых электробусаў для тэставай эксплуатацыі на маршрутах паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем. Пра гэта паведаміў гендырэктар прадпрыемства Міхаіл Сымановіч.

Фота: blizko.by

Новыя прыгарадныя электробусы прайшлі мадэрнізацыю: іх запас аўтаномнага ходу павялічылі да 250 км і дадалі магчымасць экспрэс-зарадкі.

Тэхніку адаптавалі пад прыгарадныя патрэбы — усталявалі сядзенні з рамянямі бяспекі і павялічылі трываласць кузава.

У будучыні прадпрыемства плануе пашыраць геаграфію перавозак, вярнуцца да распрацоўкі камерцыйнага грузавога электратранспарту, а таксама зрабіць беспілотныя сістэмы, найперш трамваі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула