БЕЛ Ł РУС

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі

5.08.2026 / 11:05

Nashaniva.com

«Абставіны, якія зараз складваюцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, прымушаюць інвестара будаваць максімальна хутка».

Першыя секцыі буйнога лагістычнага цэнтра Wildberries плошчай каля 140 тысяч квадратных метраў у індустрыяльным парку «Вялікі камень» ужо ўведзены ў эксплуатацыю і працуюць у тэставым рэжыме. Як паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара па развіцці парка Кірыл Карацееў, будаўніцтва завяршаюць са значным апярэджаннем графіка.

«Будаўніцтва ідзе нават не тое што ў графіку, а з апераджальным тэмпам, бо абставіны, якія зараз складваюцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, прымушаюць інвестара будаваць максімальна хутка, каб як мага хутчэй цалкам запусціць аб'ект у эксплуатацыю», — падкрэсліў Карацееў.

Зараз на беларускай пляцоўцы працягваецца набор персаналу, а расійскія спецыялісты з вопытам запускаў падобных комплексаў навучаюць мясцовыя кадры і фармуюць кіраўнічую каманду, каб пасля завяршэння будаўніцтва склад адразу запрацаваў на поўную магутнасць.

Паскораны запуск у Беларусі адбываецца на фоне рэгулярных атак беспілотнікаў на інфраструктуру маркетплэйса ў РФ, дзе праз атакі дронаў знішчаны сотні тысяч квадратных метраў складскіх плошчаў і тавараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула