БЕЛ Ł РУС

У Беларусі намалацілі пяць мільёнаў тон збожжа

5.08.2026 / 11:47

Nashaniva.com

Нават болей — 5 млн 291 тысяча тон, піша БелТА.

БелТА

Брэсцкая вобласць паставіла ў засекі 1 млн 360 тыс. тон, Мінская — 1 млн 246 тыс. тон, Гродзенская — 994 тыс. тон, Гомельская — 751 тыс. тон, Магілёўская — 554 тыс. тон, Віцебская — 386 тыс. тон.

Збожжавыя культуры (з улікам рапсу, без кукурузы) сабраны на плошчы 1 млн 456 тыс. га, што складае 60% ад агульнай плошчы ў 2 млн 432 тыс. га.

Лён выцераблены на плошчы 36 тыс. га, што складае 82% ад плана.

Сена нарыхтавана  470 тыс. тон (66% ад плана).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула