БЕЛ Ł РУС

Экс-зорка «Ліверпуля» Махамед Салах працягне кар'еру ў Турцыі

5.08.2026 / 12:21

Nashaniva.com

Егіпецкі форвард Махамед Салах прыбыў у Турцыю, каб падпісаць кантракт з мясцовым «Трабзанспорам». Пра гэта паведаміла прэс-служба клуба ў X.

Фота: Tony Gutierrez / AP

Салах гуляў за «Ліверпуль» з 2017 года, з клубам ён двойчы стаў чэмпіёнам Англіі (2019/2020, 2024/2025), выйграў Лігу чэмпіёнаў (2019), выйграваў таксама клубны чэмпіянат свету, Кубак Англіі, Кубак Англійскай лігі ды інш. Згуляў 315 матчаў, забіў 191 мяч. Чатыры разы станавіўся найлепшым бамбардзірам Англійскай прэм'ер-лігі,.

Ён гуляў таксама за «Рому», «Фіярэнціну», «Чэлсі». Першым клубам Салаха ў Еўропе стаў швейцарскі «Базэль», у 2013 годзе егіпцянін быў прызнаны найлепшым гульцом у Швейцарыі, пасля чаго пераехаў у «Чэлсі».

«Трабзонспор» у мінулым сезоне заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце Турцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула