БЕЛ Ł РУС

Пад Екацярынбургам падарвалі машыну дырэктара заводa па вытворчасці дронаў. Ён у рэанімацыі

5.08.2026 / 13:52

Nashaniva.com

Кіроўца-ахоўнік загінуў.

Пад Екацярынбургам выбухнуў аўтамабіль Mercedes гендырэктара «Уралдронзавода» Уладзіміра Ткачука. Ён цяжка паранены.

Прадпрыемства Ткачука займаецца распрацоўкай і вытворчасцю FPV-дронаў «Упыр» для арміі РФ, а сам ён звязаны з буйным праваенным Telegram-каналам «Повёрнутые на войне» і раней асабіста дэманстраваў свае БПЛА Уладзіміру Пуціну.

Ткачук знаходзіўся ў машыне на пасажырскім сядзенні. Паводле даных Mash, вадзіцель-ахоўнік загінуў на месцы. Па факце выбуху распачата крымінальная справа.

Гэта ўжо другі за апошні час замах на кіраўнікоў расійскіх прадпрыемстваў у сферы БПЛА: 29 ліпеня ў Туле невядомы трохразова страляў у дырэктара кампаніі «Руская лабараторыя паветранага транспарту» Андрэя Чэразава. Ён выжыў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула