У Магілёве на возеры патануў 14‑гадовы падлетак
Увечары 5 жніўня кампанія падлеткаў прыехала адпачыць на Святое возера ў Магілёве. Падчас купання 14‑гадовы хлопец раптоўна знік пад вадой, паведамляе Следчы камітэт.
Сябры хлопца адразу паведамілі пра здарэнне супрацоўнікам Таварыства ратавання на водах.
Ратавальнікі аператыўна дасталі падлетка з вады і распачалі рэанімацыйныя мерапрыемствы. Аднак, нягледзячы на ўсе намаганні, выратаваць яго жыццё не ўдалося.
Чытайце таксама:
Беларуска ледзь не патанула на курорце ў Італіі