У Мазыры проста пекла. Там ужо +35°C
У 10:40 амаль +33°C у Століне. +32°C у Брэсце, больш за 30 градусаў у Кобрыне, Пінску, Лельчыцах, Жыткавічах і Васілевічах.
У Мінску +30°C. Найменей, калі можна так казаць, у Гродне — там +26.
Сіноптыкі на сёння прагназавалі +40°C, і можа быць пабіты рэкорд 29 чэрвеня, калі ў Пінску было +40,4°C.