БЕЛ Ł РУС

З М'янмы на радзіму вярнулася беларуска, якую там прымусова ўтрымлівалі

6.08.2026 / 11:37

Nashaniva.com

Некалькі тыдняў таму паведамлялася пра вызваленне з рабства (анлайн-махлярства) ў М'янме беларускі.

Тэлефоны і камп'ютары, забраныя падчас аднаго з паліцэйскіх рэйдаў супраць скам-цэнтраў у М'янме. Фота: AFP via Getty Images 

Грамадзянка Беларусі, якую незаконна ўтрымлівалі на тэрыторыі Рэспублікі Саюз М’янма, 5 жніўня шчасліва вярнулася на радзіму, піша БелТА.

Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што дыпламатычная місія разам з міністэрствамі ўнутраных і замежных спраў М’янмы правяла скаардынаваны і рашучы комплекс мерапрыемстваў па ўстанаўленні месцазнаходжання суайчынніцы і яе вызваленні.

«У кантакце з тайскімі праваахоўнікамі і пры непасрэдным удзеле ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Бангкоку Корануна Суконрыцікорна была забяспечана бяспека беларускай грамадзянкі падчас транзітнага праезду па тэрыторыі Каралеўства Тайланд. Сітуацыя ў рэгіёне адказнасці замежнай установы, у тым ліку ў М’янме, застаецца складанай», — адзначылі ў пасольстве В'етнама і М'янмы па сумяшчальніцтве.

Некалькі тыдняў таму паведамлялася пра вызваленне з рабства (анлайн-махлярства) ў М'янме беларускі. Дзяўчыну тады  перавялі ў міграцыйны цэнтр горада М'явадзі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула