У Мінску на дзяўчыну ўпала дрэва
Здарэнне адбылося ўчора вечарам у скверы Сімона Балівара ў цэнтры сталіцы.
22‑гадовая дзяўчына сядзела на лаўцы, калі дрэва, што расло побач, надламілася, і яго галіны ўпалі на мінчанку, паведамляе СК.
Міначка, якая праходзіла побач, выклікала хуткую медыцынскую дапамогу. Супрацоўнікі міліцыі, што знаходзіліся непадалёк, вызвалілі пацярпелую і перадалі яе медыкам, якія даставілі дзяўчыну ў бальніцу.
На гэты момант яе стан ацэньваецца як стабільны, пагрозы жыццю няма.