БЕЛ Ł РУС

«У іх хвароба. Яны вар’яты». Трамп паздзекаваўся з уладальнікаў электрамабіляў

6.08.2026 / 18:33

Nashaniva.com

Выступаючы на мітынгу ў у Лас-Вегасе, Дональд Трамп абрынуўся з крытыкай і кпінамі на ўладальнікаў электрамабіляў, абвінаваціўшы іх у псіхічнай непаўнавартасці.

Маск паказвае «Тэслу» Дональду Траму. Фота: Getty Images

Распавядаючы сваім прыхільнікам пра нібыта скасаваны ім «электрычны мандат», Трамп перайшоў да абраз у бок кіроўцаў экалагічнага транспарту.

«Едзеш у электрамабілі… у іх хвароба, ведаеце, гэта хвароба, — заявіў Трамп са сцэны. — Яны едуць і разумеюць, што акумулятар садзіцца, і пачынаюць думаць пра гэта, калі ён запоўнены яшчэ на тры чвэрці. Вы едзеце па шашы і бачыце знак: «Зарадная станцыя, стрэлка ўправа, 89 міль». Гэтыя людзі — вар'яты».

Пры гэтым Трамп іранічна згадаў свае адносіны з кіраўніком Tesla Іланам Маскам, зазначыўшы: «Я адмяніў мандат. Не хачу пра гэта казаць, бо Ілан быў ад мяне не ў захапленні, але я мусіў гэта зрабіць. Мы любім Ілана».

Ён таксама з гонарам заявіў, што доля электракараў на амерыканскім рынку складае ўсяго 7%, дадаўшы, што ЗША валодаюць «60% сусветнай нафты і газу, уключаючы Венесуэлу».

Трамп лічыць, што прасоўванне экалагічнага транспарту звязана з «радыкальнымі левымі» і дэмакратамі. А Трамп апелюе да свайго базавага электарату — работнікаў традыцыйнага аўтапрама і прадстаўнікоў нафтагазавага сектара, дэманструючы падтрымку бензінавым рухавікам і прамысловаму кансерватызму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула