БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot

7.08.2026 / 08:16

Nashaniva.com

«Яны патрэбныя нам самім. Байдэн даў яму вельмі шмат», — сказаў прэзідэнт ЗША. 


Фота: AP Photo / Alex Brandon

Амерыканскі прэзідэнт сказаў, што ва ўрэгуляванні вайны ва Украіне дасягнуты прагрэс, паведамляюць амерыканскія СМІ.

«Мы працуем над гэтым. Я думаю, што ў нас назіраецца прагрэс… Я ўрэгуляваў восем войнаў. Я думаў, што гэтая, магчыма, будзе адной з самых лёгкіх, але яна аказалася самай складанай. Аднак прагрэс дасягнуты».

На пытанне аб прадастаўленні Украіне ракет для комплексаў Patriot Трамп адказаў адмоўна: «Яны патрэбныя нам самім. Байдэн даў яму [Зяленскаму] вельмі шмат, Байдэн перадаў яму боепрыпасы на суму 300 мільярдаў долараў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула