Тэлеграм-канал Марыны Золатавай прызналі экстрэмісцкім
Таксама экстрэмісцкімі прызнаныя яшчэ некалькі каналаў.
Марына Золатава. Фота: SOPA Images LightRocket via Getty Images
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» тэлеграм-канал былой галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай.
Акрамя таго, у спіс таксама ўнеслі інстаграм-акаўнты kajusizo, leanidsudalenka; тыкток-акаўнты «Жыве Беларусь», «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ», «жыве Беларусь Гомель 222 334 455» і stop_tarakan; тэлеграм-каналы «Ружовыя касынкі» і Freedom.