БЕЛ Ł РУС

Памятаеце мілых дзікіх коней на прыпынку ў Валожынскім раёне? Іх там ужо няма

7.08.2026 / 18:45

Nashaniva.com

Тарпанаў адвезлі падалей ад трасы.

Скрыншот відэа з сацсетак

Гэтым летам табун дзікіх коней-тарпанаў, якіх некалькі гадоў таму выпусцілі на волю ў раёне Налібоцкай пушчы, не раз бачылі ля дарогі М6 Мінск — Гродна. Асабліва ім палюбіўся прыпынак каля вёскі Даўбені ў Валожынскім раёне — коні хаваліся там у цені ў гарачыя дні. А некаторыя цікаўныя падыходзілі да машын.

Скрыншот відэа з сацсетак

Цяпер дзікіх тарпанаў адвезлі падалей ад трасы М6.

Рашэнне прыняла спецкамісія Валожынскага райвыканкама. Перавозку арганізавалі супрацоўнікі заказніка «Налібоцкі» разам з гаспадаркай «Бабровічы» і ДАІ, паведамляе канал «Воложин. Новости».

Тарпанаў адвозяць падалей ад трасы. Фота: тэлеграм— канал «Воложин. Новости»

Цяпер коні знаходзяцца ў часовым вальеры ў заказніку, пазней іх выпусцяць на свабодны выгул у больш бяспечным месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула