Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў
Аляксей Францкевіч даведаўся пра гэта на мяжы.
Аляксей Францкевіч. Фота: фэйсбук
Аляксей Францкевіч, старшыня грамадскага саюза «Білоруська спільнота України», апошнія гады жыў у Львове. 7 жніўня яго не пусцілі ў Польшчу.
Пра гэта Францкевіч паведаміў у фэйсбуку і дадаў, што яму не патлумачылі гэтага рашэння.
Пасля стала вядома, што актывісту забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў. Прычыны ён не ведае.
Першы раз за мяжу Францкевіч з'язджаў яшчэ перад выбарамі ў 2006 годзе. Тады ў Чэхіі ён атрымаў статус бежанца, але пасля вяртання ў Беларусь у 2015‑м адмовіўся ад яго, аднак меў чэшскі ПМЖ.
Чытайце таксама:
Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў