Парушальнікам правілаў паркоўкі ў Мінску больш не будуць класці жоўтыя паперкі на аўто
Такія змены ўвядуць з 1 верасня 2026 года.
Фота: av.by
Аўтамабілістам, якія парушаць правілы пры карыстанні платнымі паркоўкамі ў Мінску, больш не будуць класці на машыну жоўтыя паперкі — паведамленні будуць дасылаць у асабісты кабінет на сайце parkouka.by. Пра гэта паведаміла дзяржаўная ўстанова «Паркоўкі сталіцы».
Такія змены ўвядуць з 1 верасня 2026 года.
Аплаціць парушэнне правіл парковак можна будзе праз плацежную сістэму АРІП.