БЕЛ Ł РУС

Што такое тэорыя няправільнага абутку?

7.08.2026 / 22:00

Nashaniva.com

Гэтым стылістычным прыёмам часта карыстаюцца модніцы.

Модніцы на Тыдні моды ў Капенгагене. Фота: Edward Berthelot/Getty Images)

Абарот «тэорыя няправільнага абутку» ўвяла амерыканская зорная стылістка Элісан Борнстайн. Ідэя ў тым, што нечаканы, дысанансы абутак у вобразе дадае яму больш індывідуальнасці.

«Працуючы з кліентамі і аналізуючы стыль нашых любімых знакамітасцей, я зразумела: тое, што робіць вобраз цікавым і персанальным, — гэта даданне аксесуараў, якія выглядаюць трохі чужародна ці не зусім супадаюць з агульным настроем астатняга аўтфіту», — распавядала Борнстайн Vogue.

Напрыклад, актрыса Эль Фэнінг з’явілася ў Канах у 2023 годзе ў класічных штанах і в'етнамках. А актрыса Кэці Холмс неяк выйшла на чырвоную дарожку не на абцасах, а ў балетках пад доўгую вязаную сукенку.

Модніцы на нядаўнім Тыдні моды ў Капенгагене таксама карысталіся гэтым прыёмам. Яны спалучалі аб'ёмныя штаны карга з туфлямі са змяіным прынтом, а камуфляжныя шорты — з адкрытымі мюлі, піша Harper's Bazzar.

Галоўнай разынкай стылю наведвальніц паказаў была поўная адсутнасць заканамернасці. Кантраст выяўляўся не толькі ў эстэтыцы, але і ў сімвалізме: утылітарныя рэчы спалучаюцца з абуткам і аксесуарамі раскошы ды лёгкасці.

Моднае выданне заўважае: дэмакратызацыя моды і імкненне людзей паказаць сваю індывідуальнасць і складанасць праз разнастайнасць у адзенні спараджае «стыль супярэчнасцей».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула