БЕЛ Ł РУС

Загінула 18‑гадовая Кацярына Садоўская, дачка маладзечанскай актывісткі Алесі Садоўскай

8.08.2026 / 10:39

Nashaniva.com

Дзяўчына здзейсніла суіцыд.

Кацярына Садоўская

Пра смерць Кацярыны паведаміла ў сацсетках яе маці.

У ноч на 7 жніўня дзяўчына здзейсніла самагубства.

Алеся Садоўская нарадзілася ў Данецку. Маці памерла, калі яна была яшчэ малая. У дзяцінстве пераехала разам з бацькам на яго радзіму, у Беларусь. Вывучылася на прадаўца, адна гадавала дачку Кацярыну.

У 2013 годзе Алесю Садоўскую збілі ў міліцыі, куды яна прыйшла падаць заяву, пасля чаго яна стала змагалася з дзяржаўнай сістэмай. Жанчыну неаднаразова судзілі, адпраўлялі на прымусовае лячэнне за «гвалт над супрацоўнікамі міліцыі». На некаторы час Кацярыну аддавалі ў прыёмную сям’ю.

Алеся Садоўская з малой Кацярынай. Фота: natabasaliga.livejournal.com

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула