БЕЛ Ł РУС

Святлана Шаціліна больш не ўзначальвае Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне

9.08.2026 / 11:27

Nashaniva.com

Кіраўніца Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне Святлана Шаціліна ў фэйсбуку напісала, што падала ў адстаўку.

Святлана Шаціліна, 8 жніўня 2026. Фота: Наша Ніва

Паводле слоў Шацілінай, у адстаўку яна падала па сваім жаданні яшчэ 9 ліпеня. Пасля канферэнцыі «Новая Беларусь» яна паабяцала даць публічную справаздачу, што было зроблена, і чаму яна пайшла на гэты крок.

У маі гэтага года сына Святланы Шацілінай Мікіту затрымалі ва Украіне, але адпусцілі. Мікіта Шацілін — ветэран вайны, ён браў удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны яшчэ ў 2014 годзе. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ўдзельнічаў у абароне Ірпеня, Барадзянкі і Макарава. Узнагароджаны ордэнам «За мужнасць» III ступені. Сутнасць справы дагэтуль невядомая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула