БЕЛ Ł РУС

Сабаленка вылецела з турніру WTA-1000 у Таронта

9.08.2026 / 12:34

Nashaniva.com

Пройгрыш стаў для Сабаленкі шостым няўдалым турнірам у бягучым сезоне. 

Першая ракетка свету Арына Сабаленка саступіла на стадыі 1/8 фіналу спаборніцтваў у Таронта расіянцы Кацярыне Аляксандравай ( 19‑ы нумар рэйтынгу WTA). Для беларускі гэта ўжо пятая параза ў дзесяці асабістых сустрэчах з Аляксандравай.

У чвэрцьфінале Аляксандрава згуляе з украінкай Элінай Світолінай.

Прайграны ж «тысячнік» стаў для Сабаленкі шостым няўдалым турнірам у бягучым сезоне з дзевяці, у якіх яна брала ўдзел.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула