БЕЛ Ł РУС

У Косаве дэпутатка закідала яйкамі прэм'ера ВІДЭА

9.08.2026 / 16:07

Nashaniva.com

«Ганьба!» — крычыла дэпутатка, дастаючы яйкі з сумачкі.

Скрыншот відэа

У Косаве дэпутатка ад апазіцыі Тайм Кадрыяй закідала яйкамі выконваючага абавязкі прэм’ер-міністра Альбіна Курці. Гэта адбылося ў парламенце пасля таго, як Курці заявіў, што яму трэба больш часу на перамовы з іншымі партыямі, перш чым вылучаць кандыдата на пасаду спікера пасля датэрміновых выбараў у чэрвені.

Тады дэпутатка дастала са сваёй сумкі яйкі і кінула іх у прэм’ера. «Ганьба, ганьба!» — крычала яна.

Пасля ўмешаліся іншыя дэпутаты і ахова і спынілі закідванне яйкамі.

У Косаве за апошнія паўтара года прайшло трое датэрміновых выбараў у парламент.

Чытайце таксама:

У Косаве злавілі двух беларусаў, якія нелегальна прыйшлі з Албаніі праз горы

Каментары да артыкула