БЕЛ Ł РУС

Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліла Вольга Зазулінская

9.08.2026 / 16:46

Nashaniva.com

Раней Зазулінская адказвала за сацыяльную палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце.

Вольга Зазулінская. Фота: «Наша Ніва»

На канферэнцыі «Новая Беларусь» было агучана некалькі кадравых перастановак у дэмакратычных сілах.

Так, Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліла Вольга Зазулінская. Раней на гэтай пасадзе была Святлана Шаціліна.

Вольга Зазулінская раней адказвала за сацыяльную палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце, дапамагала прымаць палітвязняў, дэпартаваных з Беларусі. У 2022‑2026 гадах кіравала дабрачынным фондам «Краіна для жыцця». Родам са Стоўбцаў, да прыходу ў палітыку працавала бухгалтарам і прадпрымальнікам. Беларусь пакінула ў лістападзе 2020 года.

Цяпер за сацыяльную палітыку ў Кабінеце будзе адказваць Юлія Міцкевіч.

Чытайце таксама:

Святлана Шаціліна больш не ўзначальвае Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне

Каментары да артыкула