У Вільні прайшла акцыя да гадавіны народнага ўздыму 9 жніўня
Людзі заспявалі «Пагоню» і прайшліся маршам па горадзе.
Фота: Белсат
У Вільні прайшла акцыя да гадавіны народнага ўздыму 9 жніўня 2020 года.
Беларусы сабраліся на Кафедральнай плошчы і разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сцяг, піша «Салідарнасць».
Фота: Белсат
Перад прысутнымі выступілі былыя палітзняволеныя, прадстаўнікі дыяспары, грамадскія актывісты. А таксама музыкі — хор Pra.Dziva, Юры Стыльскі.
На плошчы размясцілі галерэю з партрэтамі палітзняволеных.
На акцыю сабралася больш за сто чалавек.
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Разам з хорам людзі заспявалі «Пагоню».
Удзельнікі таксама зладзілі вялізны карагод. А пасля выправіліся ў шэсце па горадзе.
Фота: Белсат
Фота: Белсат
«Марш годнасці» дайшоў да амбасады Беларусі. Удзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання ахвяр рэжыму і беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне.