БЕЛ Ł РУС

Актрыса з «Гары Потэра» зарабіла на «Онліфанс» больш, чым за ўсе свае здымкі ў кіно

9.08.2026 / 18:19

Nashaniva.com

Акаўнт на OnlyFans яна завяла толькі год таму.

Джэсі Кейв у ролі Лаванды Браўн. Кадр з фільма

Актрыса Джэсі Кейв, якая знялася ў ролі Лаванды Браўн у фільмах «Гары Потэр», прызналася, што зарабіла на OnlyFans больш грошай, чым за ўсю сваю акцёрскую кар'еру.

Акаўнт на OnlyFans яна завяла толькі ў 2025 годзе. Але папярэдзіла, што там не будзе звыклага для платформы сэксуальнага кантэнту — Кейв збіралася здымаць відэа, дзе яна расчэсвае свае доўгія валасы.

Фота: Kate Green/Getty Images

У інтэрв'ю выданню The Times актрыса расказала, што за адзін дзень пасля запуску акаўнта зарабіла каля 20 тысяч даляраў.

«Я лёгка зарабіла за адзін год больш, чым за ўсю сваю акцёрскую кар'еру», — заўважыла 39‑гадовая Кейв.

Кейв казала, што адчувала сорам, калі далучылася да «Онліфанс», бо гэта было «доказам маёй няздольнасці зарабляць (ці, хутчэй, утрымліваць) грошы як актрыса і пісьменніца».

Акаўнт яна завяла пасля таго, як перажыла нервовы зрыў і дасягнула «кропкі поўнага адчаю» ў сваёй акцёрскай кар'еры пасля чарговай адмовы ў ролі.

З-за профілю на OnlyFans актрысу не запрасілі на фанацкую канвенцыю «Гары Потэра».

Апроч акцёрскай кар'еры, Кейв выхоўвае чацвярых дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула