БЕЛ Ł РУС

За пагрозы стваральнікам пачварнага расійскага «Калабка» завялі крымінальную справу

9.08.2026 / 20:00

Nashaniva.com

Дзеля «Калабка» ў Расіі перанеслася прэм'ера новага «Чалавека-павука».

Фота: newstracker.ru

З-за пагроз стваральнікам расійскага фільма «Калабок» завялі крымінальную справу.

Справа была распачата за пагрозу забойствам або прычыненнем цяжкай шкоды здароўю, выказаную публічна (п. «в» ч. 2 арт. 119 КК РФ), — за каментары і асабістыя паведамленні стваральнікам «Калабка». Цяпер расійскія сілавікі зоймуцца пошукам людзей, якія пісалі такія пагрозы, паведамляе канал «Осторожно, новости».

Раней рэжысёр карціны Антон Маслаў заявіў, што на працягу двух тыдняў атрымаў у асабістых паведамленнях пагрозы і праклёны, а невядомыя пішуць пагрозы яго жонцы і сям'і.

Тэлеканал «Россия-24» (адзін са спонсараў «Калабка») звярнуўся ў пракуратуру і СК Расіі праз пагрозы ў адрас здымачнай групы «Калабка». «Стваральнікі фільма раптоўна для сябе сталі мішэнямі для ананімных званкоў і паведамленняў з пагрозамі. Ім і іх сем'ям жадалі смерці, абяцалі спаліць маёмасць», — паведаміў журналіст ВГТРК Эдуард Пятроў.

Чытайце таксама:

Былы КВЗшнік з БДУ пісаў сцэнарый для галоўнага кінакрынджу года. Нават Мінкульт дагэтуль не можа ўзгадніць гэтага пачварнага «Калабка»

Каментары да артыкула