Марыну Золатаву, Кацярыну Ваданосаву і праваабаронцаў «Вясны» ўзнагародзілі медалямі
На канферэнцыі «Новая Беларусь» узнагародзілі розных беларускіх дзеячаў і замежнікаў, якія спрыяюць беларускай справе.
Марына Золатава. Фота: «Наша Ніва»
Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» ад Аб'яднанага пераходнага кабінета атрымалі:
- грамадскі актывіст у Фінляндыі Кірыл Кірылаў;
- генеральны сакратар CISL Firenze Prato Фаб’ё Франкі;
- грамадскі дзеяч з Тасканы Антоньё Чэркуа;
- спявачка і вядоўца Кацярына Ваданосава;
- акцёр Сяргей Чуб.
Медаль Няскораных імя Ларысы Геніюш ад Кабінета ўручылі:
- былой галоўнай рэдактарцы Tut.by і экс-палітзняволенай Марыне Золатавай;
- праваабаронцу «Вясны» Уладзіміру Лабковічу;
- праваабаронцу «Вясны» Валянціну Стэфановічу.
Медалём Францішка Скарыны ўзнагародзілі дырыжорку і кіраўніцу «Вольнага хору» Галіну Казіміроўскую.