БЕЛ Ł РУС

Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

10.08.2026 / 07:34

Nashaniva.com

Беспілотнікі атакавалі некалькі расійскіх рэгіёнаў.

Пра атаку дронаў паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін. Паводле ягоных звестак, за ноч на падлёце да горада збілі 13 украінскіх беспілотнікаў. Пра наступствы пакуль не паведамлялася.

Кіраўнік Севастопаля Міхаіл Разважаеў расказаў, што над горадам збілі 15 беспілотнікаў. Папярэдне, пацярпелых няма. З-за абломкаў беспілотніка загарэўся лес у раёне пляжу «Інжыр». Людзей эвакуіруюць з мясцовага кемпінгу.

Пра атаку на Ніжнякамск у Татарстане паведамляюць украінскія маніторынгавыя каналы Supernova+, Exilenova+ і Astra. Supernova сцвярджае, што дроны атакуюць Ніжнекамскі НПЗ. 

Акрамя таго, пра налёт напісаў губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар. Паводле яго слоў, за ноч над вобласцю збілі больш за 70 беспілотнікаў. «Інфармацыя пра пацярпелых і разбурэнні на зямлі не паступала, будзе ўдакладняцца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула