БЕЛ Ł РУС

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне

10.08.2026 / 07:43

Nashaniva.com

Прадстаўнік МЗС Расіі таксама адзначыў «супярэчлівыя» дзеянні ЗША ва Украіне «не стасуюцца з імкненнем да міру».

Фота: Wolfgang Schwan / Anadolu via Getty Images

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне, заявіў у інтэрв'ю ТАСС намеснік кіраўніка МЗС Расіі Міхаіл Галузін.

«Як неаднаразова казаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, без ліквідацыі першапрычын гэтага крызісу ніякае «замарожванне» немагчымае. Відавочна, што [прэзідэнт Украіны Уладзімір] Зяленскі страціў усялякую сувязь з рэальнасцю і спрабуе эскалаваць канфлікт, выклікаючы незадаволенасць і ў тых краінах, якія Кіеў лічыць партнёрамі», — сказаў ён.

Галузін згадаў украінскія ўдары па энергетычнай інфраструктуры, у тым ліку па аб'ектах Каспійскага трубаправоднага кансорцыума (КТК), які, паводле яго слоў, «працуе перш за ўсё ў інтарэсах казахстанскай эканомікі». Дыпламат назваў гэтыя атакі «тэрарыстычнымі».

Ён таксама адзначыў, што «супярэчлівыя» дзеянні ЗША ва Украіне «не стасуюцца з імкненнем да міру», згадаўшы нядаўнія выказванні дзяржсакратара Марка Рубіа пра тое, што «Вашынгтон не разглядае сябе ў якасці «нейтральнага пасярэдніка».

Масква, паводле слоў Галузіна, са свайго боку гатовая да рэалізацыі сваіх мэтаў «з улікам анкорыджскіх дамоўленасцяў» і перакананая, што «ўрэгуляваць сітуацыю вакол Украіны дыпламатычнымі метадамі магчыма пры наяўнасці адпаведнай палітычнай волі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула