БЕЛ Ł РУС

Больш за 60 тысяч жыхароў Прыднястроўя падалі заявы на расійскае грамадзянства

10.08.2026 / 10:20

Nashaniva.com

Указ аб спрошчаным прыёме ў грамадзянства Расіі жыхароў Прыднястроўя Уладзімір Пуцін падпісаў у сярэдзіне мая. 

За апошнія тры месяцы жыхары непрызнанага Прыднястроўя падалі больш за 60 тысяч заяў на атрыманне расійскага грамадзянства ў спрошчаным парадку. Пра гэта «Известиям» распавёў кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі Вадзім Краснасельскі.

Паводле яго слоў, цяпер жыхары Прыднястроўя сутыкнуліся з новай праблемай. Нядаўна расійскія ўлады павысілі дзяржпошліну за афармленне расійскага грамадзянства і выхад з яго. З 1 жніўня ў консульскіх установах за межамі РФ за падачу заявы неабходна заплаціць 600 даляраў замест ранейшых 65.

Указ аб спрошчаным прыёме ў грамадзянства Расіі жыхароў Прыднястроўя Уладзімір Пуцін падпісаў у сярэдзіне мая. 

Зараз у Прыднястроўі пражывае каля 460 тысяч чалавек. З іх 220 тысяч ужо маюць расійскае грамадзянства.

Чытайце таксама:

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя

Каментары да артыкула